3 июля, 2020 01:10

Коронавирус. Последние новости:

В мире
10365963
Заразилось
507 166
Умерли
5 284 305
Вылечились
В Беларуси
62 424
Заразилось
398
Умерли
47 553
Вылечились
024.by / Культура / Старэйшы айчынны рок-гурт «Крама» рыхтуе да выхаду новы альбом.
Фото: telegraf.by

Старэйшы айчынны рок-гурт «Крама» рыхтуе да выхаду новы альбом.

«Белая вада», апошні альбом калектыва, пабачыў свет роўна 5 год таму. Шмат чаго адбылося за гэтыя часы, і ў выніку бясконцых эксперыментаў ды пошукаў гурт Ігара Варашкевіча прыйшоў да запісу новага матэрыялу. Рэліз пад працоўнай назвай «Зацменны блюз», у які ўвойдзе 10 трэкаў, стане 9-ым альбомам у дыскаграфіі «Крамы».

«Мы верым, што ўсе мы — адна вялікая сям’я, і гэты альбом мы хочам запісаць разам. Таму запускаем краўдфандынг-кампанію ў яго падтрымку, якая дазволіць кожнаму слухачу спрычыніцца да нараджэння новага альбома. Будзь разам з намі!»

“Крама” — легендарны беларускі рок-гурт, створаны ў 1991 годзе  на чале з Ігарам Варашкевічам, які да гэтага, з 1980 года з’яўляўся лідарам гурта «Бонда». За 28 год свайго існавання гурт паспеў выдаць 8 паўнафарматных альбомаў, паўдзельнічаць у больш чым 15 складанках і супольных праектах, перажыць некалькі зменаў складу і негалосную забарону. Выконвае класічны рок.

Уладальнікі вялікай “Рок-кароны” 1994 і неаднаразовыя пераможцы “Рок-каранацыі” ў намінацыях «За вернасьць жанру», «Традыцыі ды сучаснасьць», «Лепшы альбом» (альбом «Хавайся ў бульбу», 2001), «Блюз-рок выканаўца», прэміі Rock Profi «За ўнёсак» (2014). 

Источник: Телеграф

Может быть интересно

«Довод» и не только: открытие кинотеатров сети «КиноМинска» отложили на середину августа

Кинотеатры сети «КиноМинска» откроются после вынужденного простоя, связанного с пандемией COVID-19, с 13 августа. Эту …

X