100 RUB НБРБ
+0

USD НБРБ
+0

EUR НБРБ
+0

10 CNY НБРБ
+0

100 RUB НБРБ
+0

USD НБРБ
+0

EUR НБРБ
+0

10 CNY НБРБ
+0

Лучший курс на сегодня

USD
2.3
EUR
3.3
RUB
100
3.2

Сёння ва ўсім свеце святкуецца Дзень роднай мовы

716
Новость дня

Сёння ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. І Беларусь не стала выключэннем. Нягледзячы на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь дзве афіцыйныя мовы, усё ж беларуская мова ў большай ступені апісвае нашу культуру і доўгую, часам цяжкую, гісторыю.

беларуская мова, вышыванка Фото из открытых источников

Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day) быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года і штогод адзначаецца з 2000 года 21 лютага. Галоўнай мэтай гэтага свята з’яўляецца садзейнічанне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Выбар даты святкавання Дня роднай мовы звязаны з трагічнымі момантамі гісторыі Бангладэш. Дата была абраная ў знак памяці падзей, якія адбыліся ў Дакке (на дадзены момант — сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года. У той дзень ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі. Маладое пакаленне Бангладэш хацела, каб у краіне прызналі бэнгалі адной з дзяржаўных моў.

Мы вырашылі пагаварыць з Мікітай, які размаўляе на беларускай мове ў паўсядзёным жыцці ўжо шмат гадоў, і даведацца, як жа беларусам вярнуцца да роднай мовы.

Мікіта вырас у расейскамоўным асяроддзі і вычыўся ў расейскамоўных школах. Ён мае адукацыю архітэктара, а зараз працуе мастаком.

“Пераходзіць на беларускую мову распачаў у 2014 годзе, праз год выкарыстоўваў яе ў сваім штодзенным жыцьці. Нашыя ўсходнія суседзі сваімі дзеяньнямі й словамі далі добра зразумець, што нацыя павінна карыстацца ўласнай мовай у сваёй дзяржаве”, — расказвае Мікіта.

Наш суразмоўнік падзяліўся, што калі толькі пачынаў размаўляць на мове, “дужа часта сутыкаўся з непаразуменьнем, як ад сваякоў, так і ад незнаёмых мне людзей, але ў мяне была прынцыповая пазіцыя “на сваёй зямлі я размаўляю на ўласнай мове”. І з цягам часу альбо гэта пачыло зыходзіць (магчыма стаўляньне грамадства да нацыянальнай мовы зьмянілася), альбо я перастаў зьвяртаць увагу на гэтае”.

Мы запыталіся ў Мікіты, як, на яго погляд, можна палепшыць сітуацыю з беларускай мовай сярод насельніцтва Беларусі. “Рабіць эканамічныя прэферэнцыі за выкарыстаньне мовы (напрыклад за разьмяшчэньне рэклямы па-беларуску каб нейкі невялікі адсотак пакрываладзяржава) – расказвае ён. – “Абавязаць чыноўнікаў валодаць двума дзяржаўнымі мовамі й здаваць атэстацыйныя іспыты на веданьне гэтых моў.

Па стане на 21 лютага 2020 года ў Беларусі было 45% беларускамоўных школ, па дадзеных Міністэрства адукацыі. Аднак, па словах Мікіты, ён не бачыць сэнсу рабіць больш беларускамоўных школ без перспектывы выкарыстаньня роднай мовы надалей у жыцці”.

“Нам патрэбныя нацыянальныя ВНУ з нацыянальмай мовай навучаньня”.

Зараз ёсць беларусы, якія хочуць вярнуцца да роднай мовы, але ніяк не вырашаюцца. І вось якую параду дае Мікіта, які ўжо шмат гадоў размаўляе па-беларуску: Не саромцеся! Не боцеся рабіць памылкі! Лупіце на трасянцы! Калі ня ведаеце, як слова будзе па-беларуску — скажыце гэта слова па расейску.

Мы таксама заклікаем усё больш жыхароў Беларусі вяртацца да нашай меладычнай, прыгожай і такой роднай беларускай мовы.

Вас также может заинтересовать:

Наш канал в Telegram и Дзен Присоединяйтесь к нам! Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот.

Последние новости

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.
Принять
Отказаться